Спадчына: Снітава
Пятніца, 19 Ліпень 2019 11:13
9 ліпеня 2019 г. — 70 гадоў з дня ўтварэння адкрытага акцыянернага таварыства «Снітава-Агра» (1949), аднаго з перадавых сельгаспрадпрыемстваў Іванаўскага раёна
У в. Магільна Іванаўскага раёна Пінскай (з 1954 г. Брэсцкай) вобласці 25 чэрвеня 1949 г. 59 сялянскіх гаспадарак з агульнай колькасцю 169 чалавек на першым арганізацыйным сходзе аб’ядналіся ў сельскагаспадарчую арцель, якая 9 ліпеня рашэннем выканкама Іванаўскага раённага Савета дэпутатаў працоўных была зарэгістравана пад назвай «Маладая гвардыя». Старшынёй арцелі прызначылі Платона Ігнатавіча Манюка, старого бальшавіка, члена КПЗБ. Развівацца ў няпростых умовах пасляваеннай Беларусі было вельмі складана, але працаўнікі калектыўнай гаспадаркі здолелі гэта зрабіць. У 1950 г. у калгасе былі створаны 4 фермы: буйной рагатай жывёлы, авечкагадоўчая, свінагадоўчая і птушкагадоўчая.